Ясенская школа Электронная приёмная
Главная Одно окно Родителям Ученикам Учителям Ресурсы

Зайти

label Беларуская мова: новая рэдакцыя правапісу

 

З 1 верасня 2010 года ўступіў ў сілу Закон Рэспублікі Беларусь "Аб Правілах беларускай пунктуацыі і арфаграфіі"

 

Змены ў новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі"

У прыватнасці, у правілы беларускай мовы ўнесены наступныя змены:

1) пашыраецца прынцып перадачы акання пры напісанні запазычаных слоў. Прапануецца, напрыклад, пісаць трыа, адажыа, Токіа і пад. (паводле дзеючых "Правіл" пішацца трыо, адажыо, Токіо). У словах іншамоўнага паходжання канцавыя элементы -эр, -эль прапанавана перадаваць як -ар, -аль: прынтар, камп'ютар, пэйджар і пад. (паводле дзеючых "Правіл" пішацца прынтэр, камп'ютэр, пэйджэр);

2) паводле агульнага правіла перадачы на пісьме якання ў першым пераднаціскным складзе прапанавана пісаць словы дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць (паводле дзеючых "Правіл" пішацца дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць);

3) пашыраецца напісанне нескладовага ў у большасці слоў іншамоўнага паходжання, напрыклад: ва ўніверсітэце, пасля ўнікальнай аперацыі, фаўна і г.д. (паводле дзеючых "Правіл" пішацца ва універсітэце, пасля унікальнай аперацыі, фауна);

4) у адпаведнасці з сучаснай моўнай практыкай уносяцца змены ў напісанне складаных і складанаскарочаных слоў. Напрыклад, прапануецца пісаць гаркам, газпрам і г. д. (паводле дзеючых "Правіл" пішацца гарком, газпром);

5) уніфікуецца напісанне мяккага знака ў прыметніках на -ск(і), утвораных ад уласных назваў. Прапанавана пісаць чаньчунскі, цяньшанскі, як і любанскі, астраханскі (паводле дзеючых "Правіл" пішацца чаньчуньскі, цяньшаньскі);

6) упарадкавана напісанне вялікай і малой літар у назвах органаў улады, арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, а таксама ў назвах асоб па пасадах, званнях, тытулах і г. д.;

7) уведзены новы параграф "Вялікая і малая літары ў назвах асоб, звязаных з рэлігіямі, у назвах міфалагічных і казачных герояў". З вялікай літары прапануецца пісаць асабовыя назвы божастваў (бостваў) у рэлігійных культах, а таксама ўсе словы ў спалучэннях, якія змяшчаюць гэтыя назвы: Бог, Усявышні, Святая Троіца і інш.;

8) у пачатку і ў сярэдзіне слоў гукавое спалучэнне [й]+галосны перадаецца ётаванымі галоснымі, як і ў словах уласнабеларускіх: Нью-Ёрк, Ёфе;

9) рэгламентавана ўжыванне ў беларускай мове дзеясловаў іншамоўнага паходжання з суфіксам -ава- (-ява-) і -ірава- (-ырава-): ліквідаваць, а не ліквідзіраваць, акліматызаваць, а не аклімацізіраваць, але камандзіраваць, а не камандаваць, будзіраваць, а не будаваць і г.д.;

10) са зводу правіл выключаны раздзелы "Галосныя ў некаторых ненаціскных канчатках назоўнікаў", "Галосныя ў некаторых канчатках прыметнікаў і займеннікаў", "Галосныя ў ненаціскных асабовых канчатках дзеясловаў". Палажэнні гэтых раздзелаў датычацца не правапісу, а словазмянення і знаходзяць адлюстраванне ў граматыцы беларускай мовы;

11) уведзены новы раздзел "Правапіс некаторых марфем", у якім у сістэмным выглядзе сабраны звесткі аб правапісе прыставак, суфіксаў;

12) спрошчаны правілы пераносу слоў, што адпавядае сучасным выдавецкім тэхналогіям.

Прапанаваны іншыя ўдакладненні, якія робяць беларускі правапіс больш паслядоўным і несупярэчлівым.

 

З гісторыі беларускага правапісу

Беларуская мова – дзяржаўная мова нашай краіны і мова тытульнай нацыі – адыгрывае выключна важную ролю ў жыцці беларускага грамадства. Унармаванасць дзяржаўнай мовы, захаванне адзінства арфаграфічных нормаў пісьмовай мовы ў значнай ступені забяспечваюць стабільнасць у сферы моўнай камунікацыі.

Узгадаем першыя спробы ўпарадкавання беларускай арфаграфіі.

У 1918 г. была выдадзена "Беларуская граматыка для школ" Браніслава Тарашкевіча, у якой фактычна ўпершыню былі сфармуляваны правілы беларускага правапісу. Яны і забяспечвалі адзінства новай беларускай літаратурнай мовы. "Граматыка" адыграла выключна важную ролю ў пашырэнні беларускай мовы ва ўсіх сферах ужывання. Аднак у ёй заставалася даволі шмат спрэчных і нявырашаных пытанняў, якія датычыліся правапісу перш за ўсё слоў іншамоўнага паходжання.

Моўная практыка выявіла гэтыя недахопы, і ў сярэдзіне 1920-х гг. паўстала пытанне аб рэформе беларускага правапісу. У 1930 годзе быў апублікаваны праект новага беларускага правапісу. Пасля яго абмеркавання і дапрацоўкі ў 1933 годзе была прынята Пастанова Савета Народных Камісараў "Аб зменах і спрашчэннях беларускага правапісу".

Правапіс у выніку рэформы 1933 г. істотна наблізіўся да фанетычнага ладу беларускай мовы, стаў больш сістэмным і ўпарадкаваным. Рэформа адмяніла мяккі знак для абазначэння асіміляцыйнай мяккасці зычных (сталі пісаць снег, звер замест сьнег, зьвер). Але рэформа правапісу 1933 г. таксама не вырашыла ўсіх праблем пісьмовай беларускай мовы. Работа па ўдасканаленні беларускага правапісу працягвалася.

У 1959 г. былі выдадзены "Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі", падрыхтаваныя калектывам навуковых супрацоўнікаў Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Акадэміі навук БССР пад кіраўніцтвам акадэмікаў К.К. Атраховіча (Кандрата Крапівы) і П.Ф. Глебкі.
П
равапіс рэгламентуе аднастайную перадачу на пісьме жывой мовы, і таму ён не можа працяглы час заставацца без змен. Беларускі правапіс, які ў значнай ступені грунтуецца на фанетычным прынцыпе, асабліва адчувальны да любых змен у мове, таму ён таксама павінен перыядычна ўдакладняцца і ўдасканальвацца.
У
дзевяностыя гады мінулага стагоддзя ў нашу краіну пранікла і пранікае ў наш час шмат лексічных запазычанняў. Тыя ж сродкі масавай інфармацыі пачалі называцца "медыямі". Узнікла вялікая колькасць варыянтаў напісання запазычанняў. Напрыклад: як правільна пісаць новыя словы і даўно вядомыя: трыё, трыо ці трыа? Таму неабхдна было прааналізаваць моўную сітуацыю і зрабіць пэўныя высновы.

У падрыхтаваным Законе Рэспублікі Беларусь " Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" істотна ўдакладнены ў адпаведнасці з сучасным узроўнем лінгвістычнай навукі фармулёўкі, абноўлены ілюстрацыйны матэрыял. Правілы па-новаму згрупаваны, што робіць іх больш зручнымі для ўспрымання і засваення. У адпаведнасці з сучаснай моўнай практыкай зменшана колькасць выключэнняў. Многія напісанні падпарадкаваны агульным правілам, што прынцыпова аблягчае навучанне беларускай мове.

Увядзенне ў дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года "Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" садзейнічае стабілізацыі правапісных нормаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, забяспечвае захаванне адзінага моўнага рэжыму ў адукацыйным працэсе і адзінства друкаваных беларускамоўных выданняў, што павышае прэстыж беларускай мовы ў грамадстве як дзяржаўнай мовы Рэспублікі Беларусь.

 

Новая рэдакцыя "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" ў практыцы школы

Увядзенне ў дзеянне новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" не з'яўляецца рэформай беларускай мовы і правапісу. Усе асноўныя правілы захоўваюцца.

З 1 верасня 2010 года навучанне ажыццяўляецца па новых правілах, усе афіцыйныя тэксты павінны стварацца згодна з гэтымі правіламі.

Аптымальным пераходным перыядам для ўвядзення ў дзеянне новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" распрацоўшчыкі Закона лічаць тры гады. На працягу гэтага перыяду розныя напісанні ў тых выпадках, якія датычацца новых правіл, не павінны лічыцца за памылку. Словы з напісаннямі на новыя правілы не павінны ўключацца ў заданні цэнтралізаванага тэсціравання.

Для інфармавання грамадскасці ва ўсіх навучальных установых рэспублікі аформлены інфармацыйныя стэнды па пытаннях змен у правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. У праграмы базавых курсаў павышэння кваліфікацыі настаўнікаў уключаны пытанні змен у "Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі".

 

Спампаваць Закон Рэспублікі Беларусь "Аб Правілах беларускай пунктуацыі і арфаграфіі"

 

Погода в Беларуси - %D0%AF%D1%81%D0%B5%D0%BD%D1%8C

 

 

Министерство образования Республики Беларусь

 

Отбел образования Осиповичского райисполкома

 

Национальный институт образования

 

Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь

 

Детский правовой сайт

Узнать
Посетить
Увидеть

на верх

 

copyright

Создать сайт бесплатно

на главную